Адна з заснавальніц незалежнага выданьня "Віцебскі кур'ер" Вольга Карач заяўляе, што Віцебскае аддзяленьне Белтэлекаму адлучыла сайт недзяржаўнай газэты з палітычных прычынаў, а не на просьбу акцыянэраў "ВК".
8 ліпеня Белтэлекам распаўсюдзіў заяву, у якой абвяргаў ранейшыя выказваньні Вольгі Карач пра тое, што сайт газэты адключылі згодна з новым законам пра рэгуляваньне інтэрнэту.
"На адрас кампаніі 30.06.2010 паступіла паведамленьне ЗАТ "Выдавецкі дом "Віцебскі Кур'ер" пра скасаваньне дамовы на аказаньне паслугаў электрасувязі і ўсіх дадаткаў да яго зь Віцебскім філіялам РУП "Белтэлекам" з 5 ліпеня 2010 году ў сувязі з рашэньнем агульнага сходу акцыянэраў ЗАТ "Выдавецкі дом "Віцебскі Кур'ер". У сувязі з гэтым мы зьвяртаем увагу на тое, што спыненьне дамоўных адносінаў зь Віцебскім філіялам РУП "Белтэлекам" мае выключна гаспадарчыя матывы і зьдзейсьнена з ініцыятывы замоўцы", — напісана ў заяве Белтэлекаму.
"Для мяне было шокам даведацца, што нехта даслаў такую паперу", — прызналася Карач.
"Калі такая папера і зьявілася, я гэта не магу назваць ніяк інакш, апроч як ціскам на акцыянэраў. Такое рашэньне было незаконным, бо не было сходу акцыянэраў", — дадала яна.
Сайт недзяржаўнага выданьня "Віцебскі кур'ер" перастаў працаваць 6 ліпеня.
"Мы не праходзілі перарэгістрацыі. Мы не падавалі дакумэнтаў. У нейкім сэнсе мы зрабілі гэта наўмысна, бо газэта ня можа атрымаць рэгістрацыі. А новыя правілы рэгуляваньня інтэрнэту — гэта сур'ёзнае абмежаваньне свабоды слова. Але мы ня думалі, што нам адключаць так хутка", — прызнавалася раней Карач.
Новы закон пра рэгуляваньне інтэрнэту пачаў дзейнічаць у Беларусі ад 1 ліпеня.