Удзельнік самага гучнага абмену часоў халоднай вайны Ўладзімір Букоўскі, якога ў 1976 годзе СССР абмяняў на лідэра чылійскіх камуністаў Луіса Карвалана, адказвае на пытаньні Бі-бі-сі аб абмене палітвязьнямі і шпіёнамі ў сувязі са справай Суцягіна.
Бі-бі-сі: Як можа адбывацца працэс абмену?
Уладзімір Букоўскі: Традыцыя гэтая вельмі даўняя. Пачалася яна з абмену ваеннапалоннымі ва ўсе часы. Паступова гэта разьвілося ў цэлую працэдуру, сыстэму, калі спэцслужбы абменьваліся сваімі агентамі - гэта працяг той самай канцэпцыі абмену ваеннапалоннымі. У часы халоднай вайны гэтая мадэль пашырылася і на людзей, недатычных да нейкіх дзяржаўных дзеяньняў: праваабаронцаў, палітвязьняў, ідэалягічных праціўнікаў рэжыму.
Абмен ваеннапалоннымі, прынамсі, рэгуляваўся Жэнэўскай канвэнцыяй. На нас ніякія канвэнцыі не распаўсюджваліся. Усё гэта рабілася з ініцыятывы дзяржаваў, як правіла, закулісна, ішлі перамовы, і неяк яны там вырашалі гэта рабіць.
Бі-бі-сі: У вашым выпадку як гэта адбывалася?
У.Б.: Нас ніхто ні пра што не інфармаваў і ні пра што не пытаўся. Тут, як я разумею, улады аказвалі нейкі ціск на Суцягіна, каб ён нешта прызнаў і зь нечым пагадзіўся. У нас і размовы такой не было, ніхто нас ні пра што не пытаўся. Мы ўвогуле ня ведалі, што адбываецца. Нас проста этапавалі зь месца зьняволеньня, як правіла, у Маскву, у Ляфортаво, а ўжо адтуль везьлі каго куды.
У маім выпадку я толькі пераначаваў у Лефортове, зусім нічога ня ведаючы - ніякіх абвестак мне не рабілі - і назаўтра ўжо зразумеў і даведаўся, што адбываецца. Ужо калі мяне пасадзілі ў самалёт у кайданках, мне гэта сказала маці, якую ў тым самым самалёце разам зь сястрой і пляменьнікам вывозілі за мяжу.
Самалёт вылятае з вайсковай базы, самалёт быў урадавы, пусты, і акрамя нас там было з тузін афіцэраў у цывільным. Як пазьней высьветлілася, гэта былі афіцэры групы "Альфа". Пра гэта напісана ў іх афіцыйнай гісторыі, што гэта была іх першая апэрацыя. Што даволі сьмешна: навошта выкарыстоўваць групу "Альфа" - гэта значыць антытэрарыстычную групу, добра трэніраваную і гэтак далей - на наш вываз за мяжу? Я ў той час важыў 59 кг. Мяне любы моцны мужчына мог узяць пад паху і вынесьці, і ў мяне сілаў не было ніякіх.
Бі-бі-сі: Вы ведалі, што леціце ў Брытанію?
У.Б.: Не, ды я і не ў Брытанію паляцеў спачатку. Абменьваліся ў Швэйцарыі.
Абмен адбыўся ў аэрапорце ў Цурыху, і Брытанія тут была ні пры чым. Пазьней, калі я бачыў сакрэтныя дакумэнты ЦК, у тым ліку і па сваім абмене, высьветлілася, што перамовы ішлі больш за год паміж Чылі і СССР пры дапамозе дзярждэпартамэнту ЗША, бо ў Чылі і СССР на той момант не было дыпляматычных адносін.
Савецкія вельмі настойвалі на тым, каб гэта не было абвешчана як абмен. Каб гэта было, як яны пішуць, адначасовае вызваленьне, што, як гаворыцца, цяжка адрозьніць. Але з-за гэтага перамовы ішлі вельмі доўга, таму што ні адна краіна не згаджалася пасярэднічаць, калі абмен не адбываецца пад яе кантролем. Ну, праўда, калі мяне вызваляць дзесьці ў Франкфурце, а Карваляна ў Жэнэве, то хто будзе несьці адказнасьць за тое, што абодва бакі выканалі свае абавязаьнні? Ніводзін бок на гэта ня пойдзе.
Швэйцарцы, якіх прасілі быць пасярэднікамі, настаялі, каб усё адбывалася ў адным месцы. Называйце, як хочаце - абмен, вызваленьне, гэта швэйцарцаў не цікавіла. Паколькі яны як пасярэднікі адказваюць за абмен, яны павінны кантраляваць сытуацыю. І так і было: самалёты прыляцелі, іх узялі ў атачэньне швэйцарскія войскі, і прыехалі тры амбасадары з машынамі: савецкі, чылійскі і амэрыканскі. Савецкі амбасадар забраў нас з савецкага самалёта да сябе ў машыну, амэрыканец забраў Карваляна з жонкай у чылійцаў і завёз на савецкі борт. А потым пад'ехаў да савецкай машыны, забраў нас і завёз у аэрапорт. Вось як адбыўся абмен. І складанасьць у тым, каб пазьбегнуць моманту, калі б мы сустрэліся з Карвалянам. Каб выключыць гэты момант, была прыдуманая такая недарэчная працэдура.
Бі-бі-сі: Вы потым не сустракаліся зь ім ніколі?
У.Б.: Не, ніколі. Ён заявіў, што яму партыя забараніла са мной сустракацца, а ён чалавек партыйны, дысцыплінаваны. Так што я зь ім ніколі не сустракаўся.