El Pais: "Крэмль прынізіў прэзыдэнта Беларусі"


Пад такім загалоўкам уплывовая гішпанская газэта El Pais паведамляе аб фільме "Хросны бацька", які быў паказаны расейскім каналам НТВ напярэдадні падпісаньня дамовы аб Мытным саюзе Расеі, Казахстану і Беларусі ў Астане.

Гэта быў манэўр без прэцэдэнту — Крэмль выкарыстаў тэлевізію, каб абразіць беларускага прэзыдэнта і высунуць сур’ёзныя абвінавачаньні супраць яго, піша гішпанская газэта.

НТВ паказала Лукашэнку як дыктатара, які сымпатызуе Гітлеру і падазраецца ў арганізацыі зьнікненьня і гібелі сваіх асноўных палітычных
НТВ паказала Лукашэнку як дыктатара, які сымпатызуе Гітлеру і падазраецца ў арганізацыі зьнікненьня і гібелі сваіх асноўных палітычных апанэнтаў
апанэнтаў, паведамляе El Pais, падкрэсьліваючы, што тэлеканал належыць Газпрому, які кантралюецца расейскай дзяржавай.

Сьцьвярджэньне на пачатку фільму, што матэрыялы для яго былі атрыманыя ад беларускіх спэцслужбаў, паводле El Pais можа сьведчыць аб тым, што Маскава мае прыхільнікаў у органах бясьпекі Беларусі і не зьбіраецца падтрымліваць Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах 2011.

"На выпадак, калі б хтосьці сумняваўся ў жаданьні Крамля адрозьніваць "добрых" і "дрэнных" саюзьнікаў, прэзыдэнт Мядзьведзеў учора падараваў прэзыдэнту Казахстану Нурсултану Назарбаеву копію дакумэнтальнага фільму, які расейская тэлевізія зьняла з нагоды 70-й гадавіны нараджэньня апошняга" — завяршае свой матэрыял El Pais.