Кіраўніцтва Пружанскага раёну спадзяецца на 150 мільярдаў рублёў кітайскіх інвэстыцый — інвэстыцыйныя прапановы на такую суму сёньня былі прадстаўленыя кітайскай дэлегацыі, якая знаходзіцца зь візытам на Берасьцейшчыне.
Прадстаўнічая кітайская дэлегацыя сёньня наведала Берасьцейскі аблвыканкам і Пружанскі райвыканкам.
Кіраўніцтва Пружанскага раёну прапанавала кітайскай дэлегацыі сем праектаў для магчымага інвэставаньня ў розныя прадпрыемствы раёну, у тым ліку ў Аранчыцкую птушкафабрыку. Сродкі сёньня вельмі неабходныя, таму тут рады любому інвэстару, адзначыла "Свабодзе" прадстаўніца фабрыкі:
"Размова наконт інвэстыцый праводзілася ў райвыканкаме. Сярод прапанаваных праектаў будзе ўліваньне грошай у завод радыёдэталяў, кансэрвавы завод, крухмальны і птушкафабрыку. Сродкі сапраўды патрэбныя".
Акрамя іншага, беларускі бок прапанаваў Кітаю ўзяць удзел у рэканструкцыі чыгункі Баранавічы — Брэст. На сёньняшні дзень кіраўніцтва Берасьцейскага аддзяленьня чыгункі не камэнтуе гэтую прапанову з прычыны адсутнасьці інфармацыі. Існуе пагадненьне і зь Белаазёрскай ГРЭС аб накіраваньні на электрастанцыю каля 500 прадстаўнікоў Кітаю. Варта згадаць і прадпрыемства "СінАграБел", якое працуе ў вёсцы Шчэрчава і створана кітайскім капіталам.
Практычна ва ўсіх цяперашніх праектах ёсьць адзін важны момант, на які зьвяртае ўвагу эканаміст Валянцін Лазарэнкаў: акрамя сродкаў, у Беларусь едзе і працоўная сіла з Кітаю. Стварэньне кітайскіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў таксама не зусім абгрунтавана, лічыць ён, бо калі даць нармальна працаваць гаспадарам са Століншчыны, то патрэбы краіны ў гародніне будуць цалкам задаволеныя:
"Інвэстыцыямі павінны быць у першую чаргу сродкі, але з Кітаю едуць і людзі. Такім чынам, атрымліваецца, што Кітай падтрымлівае сам сябе і ўкладае інвэстыцыі сам у сябе на тэрыторыі Беларусі. Ня думаю, што Кітай мае дастаткова навуковых рэсурсаў, каб інвэставаць у вытворчасьць Берасьцейшчыны. Бо ў нас большасьць прадпрыемстваў проста ледзь зводзяць канцы з канцамі".
Паводле беларускага ўраду, агулам кітайскі бок выказаў згоду інвэставаць у беларускую эканоміку каля 15 мільярдаў даляраў.