Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ладзіць каля Камароўскага рынку ў Менску акцыю пратэсту супраць расейскага тэлеканалу НТВ.
Як пішуць на сайце БРСМ, "апошнім часам НТВ, не спыняючыся ліе бруд на нашую краіну". Паводле арганізацыі, супрацоўнікі НТВ забыліся на журналісцкую этыку і выбралі аб'ектам сваіх нападак кіраўніка беларускай дзяржавы.
Нагадаем, у нядзелю на тэлеканале НТВ выйшаў фільм пад назвай «Хросны бацька».
На сайце БРСМ не паведамляецца, ці зьвярталася арганізацыя ў Менгарвыканкам па дазвол на сёньняшнюю акцыю.
Плякат з сайту БРСМ: