У вёсцы Будслаў Мядзельскага раёну сёньня пачынаюцца ўрачыстасьці ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі. Цягам дня будслаўская сьвятыня сустракала пілігрымаў, якія дабіраліся да Нацыянальнага санктуарыю пешкі, на роварах, матацыклах і аўтамабілях.
1 ліпеня ў Будславе завяршаюцца пяці-, сямі-, а таксама дзесяцідзённыя пешыя пілігрымкі вернікаў, якія ішлі пакланіцца абразу Маці Божай Будслаўскай з Магілёва, Баранавічаў, Менску, а таксама іншых гарадоў Беларусі. Дзясяткі кілямэтраў дарогі да сьвятыні яны прайшлі праз гарады, мястэчкі і вёскі, дзе пілігрымаў гасьцінна сустракалі мясцовыя жыхары, кажа адзін з удзельнікаў, кіраўнік прэсавай службы Каталіцкага касьцёла айцец Аляксандар Улас:
"Людзі з радасьцю сустракаюць пілігрымаў. Для многіх вялікі гонар, калі пілігрымка ў іх спыняецца і яны могуць прыняць пілігрымаў. Многія адмыслова рыхтуюцца, сустракаюць каля сваіх падворкаў, прапаноўваюць пітво і ежу. Альбо, да прыкладу, запрашаюць начаваць і самі нават на падлозе сьпяць, а пілігрымаў кладуць на свае ложкі, каб тыя добра выспаліся і адпачылі".
Першыя групы пілігрымаў пачалі прыходзіць, а таксама прыяжджаць у Будслаў на роварах, матацыклах і машынах а 13 гадзіне дня. Гэтае прыбыцьцё з духоўнымі сьпевамі і малітвамі доўжыцца да позьняга вечара. За некалькі кілямэтраў да сьвятыні, пасьля пяці дзён пешага шляху зь Менску адна зь пілігрымаў, Тэрэза Марчанка, дзеліцца сваімі ўражаньнямі:
"Уражаньні ад пілігрымкі ў мяне проста цудоўныя. Хоць і горача вельмі, і мазалі крыху ёсьць, але радасьць такая, што, здаецца, узьляцеў бы, каб мог. Тут, у нашай пілігрымцы, людзі з розных менскіх парафій, а таксама вернікі з розных гарадоў Расеі і Ўкраіны. А людзі на вуліцах нас сустракаюць гэтак, што сьлёзы набягаюць — гэтак сардэчна і гасьцінна. Я для сябе ўжо вырашыла, што буду зьбірацца ў пілігрымку і на наступны год".
Цэнтральнай часткай урачыстасьцяў стане сьвятая імша, якая пачнецца а 12-й гадзіне ночы масавай працэсіяй удзельнікаў сьвята вакол будслаўскай сьвятыні з запаленымі сьвечкамі. Адначасна ў малітве будуць удзельнічаць каля трохсот сьвятароў і некалькі тысяч вернікаў. Перад галоўным алтаром будзе абсталяваны сэктар для інвалідаў. Сёлетняе сьвяткаваньне пройдзе пад лёзунгам "Марыя — выбраная дачка Айца Нябеснага", паведамляе падрабязнасьці сьвяткаваньня айцец Аляксандар Улас:
"Перш за ўсё — гэта тое, што ў Будслаў будзе прывезеная частка дрэва крыжа. Перажываньне гэтага сьвята побач і разам з Марыяй, маем надзею, што будзе для людзей момантам большага набліжэньня да самой таямніцы сьмерці і ўваскрашэньня Езуса Хрыста. Гэта асаблівая частка сёлетняй урачыстасьці".
Урачыстасьці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе завершацца сьвятой імшой удзень 2 ліпеня. Прамую відэатрансьляцыю ўрачыстасьцяў сёлета можна будзе назіраць праз інтэрнэт.