У вёсцы Будслаў Мядзельскага раёну распачынаюцца штогадовыя ўрачыстасьці ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі.
А 13-гадзіне ў Будслаў прыйдуць першыя групы пешых пілігрымаў, якія накіраваліся да нацыянальнага санктуарыя з розных гарадоў Беларусі. Цэнтральнай часткай урачыстасьцяў стане імша, якая распачнецца а 12-гадзіне ночы масавай працэсіяй вакол Будслаўскай сьвятыні.
Адметнасьцю сёлетняга сьвяткаваньня стане ўшанаваньне вернікамі адной з самых каштоўных хрысьціянскіх рэліквіяў – часткі дрэва крыжа. Перад галоўным алтаром будзе абсталяваны сэктар для інвалідаў, а прамую трансьляцыю ўрачыстасьцяў можна будзе назіраць праз інтэрнэт. Фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай прадоўжыцца 1-2 ліпеня.