Як паказваюць вынікі апытаньняў, праведзеных нямецкім навукова-дасьледчым інстытутам мэдычнага страхаваньня (WINEG), жанчыны нашмат больш уважліва ставяцца да ўласнага здароўя, чым мужчыны. У выніку мужчыны значна часьцей за жанчын прызнаюцца, што самі вінаватыя ў сваіх балячках, сьведчаць нямецкія дасьледчыкі.
Так, кожная другая апытаная жанчына заявіла, што ў выпадку недамаганьня яна адразу зьвяртаецца па дапамогу да спэцыяліста. У той жа час 6 з 10 мужчын адкладаюць візыт да лекара як мага даўжэй. Ня дзіва, што ў мужчын цяжкія захворваньні разьвіваюцца значна часьцей, чым у жанчын.
Тыповы прыклад. Найбольш распаўсюджанае мужчынскае захворваньне — гіпэртанія, якое тоіць у сабе рызыку розных небясьпечных наступстваў — інфаркту, інсульту. Паводле статыстыкі, кожная другая таблетка з тых, якія глытаюць мужчыны паміж 15 і 65 гадамі, — прэпарат сардэчна-сасудзістага прызначэньня. Дарэчы, сьведчаць нямецкія дасьледчыкі, апошнім часам мужчыны ўвогуле прымаюць больш мэдыкамэнтаў, чым жанчыны. У той жа час яны значна часьцей за жанчын ігнаруюць элемэнтарныя правілы здаровага ладу жыцьця — заняткі фізычнымі практыкаваньнямі, збалянсаванае харчаваньне, раўнавага паміж працай і адпачынкам.
Як вынікае з дасьледаваньняў WINEG, жанчыны значна часьцей за мужчын зьвяртаюць увагу на прафіляктыку. Прафіляктычны агляд у анколяга праходзяць толькі 4 зь 10 нямецкіх мужчын і сама менш 8 зь 10 жанчын. Акрамя таго, жанчыны больш самастойна прымаюць рашэньні наконт свайго лячэньня. Так, тры чвэрці жанчын гатовыя абмеркаваць з доктарам плюсы і мінусы тых ці іншых мэдычных захадаў. У мужчын гэты паказчык складае 7 зь 10. Большасьць прадстаўнікоў моцнага полу найчасьцей раяцца з жонкамі ці блізкімі ім жанчынамі, перш чым прыняць адказнае рашэньне. Падлічана, што жанчыны часьцей за мужчын імкнуцца атрымаць ад сваіх лекараў самую падрабязную інфармацыю, зьвязаную зь лекаваньнем. Да таго ж, паказваюць дасьледаваньні, жанчыны часьцей за мужчын гатовыя выслухаць нават самы прыкры вэрдыкт мэдыкаў, каб сплянаваць рэшту свайго часу.
Тым часам навукоўцы са Стакгольмскага ўнівэрсытэту тлумачаць большую ўважлівасьць жанчыны да ўласнага здароўя рэпрадукцыйным інстынктам. Прааналізаваўшы паводзіны малых дзяўчатак і хлопчыкаў, дасьледчыкі прыйшлі да высновы, што хлопчыкі часьцей за дзяўчатак трапляюць у бяду, бо адзначаюцца меншай асьцярожнасьцю ў гульнях, пры абыходжаньні з прадметамі і г.д. Такая тэндэнцыя захоўваецца і ў больш сталым веку. Так, сьмяротнасьць хлопцаў у 15—24 гады прынамсі ў 1,5 раза вышэйшая, чым у дзяўчат. Прычыны сьмерці — траўмы, няшчасныя здарэньні, атручэньні. Да таго ж мужчыны больш схільныя да суіцыду.
Швэдзкія дасьледчыкі зьвяртаюць увагу мужчын на сучаснага ворага здароўя — так званы працагалізм. Ператвараючыся ў стыль жыцьця, праца выклікае сындром хранічнай стомленасьці. Звычайна пасьля працы мужчыны-працаголікі бавяць некалькі гадзінаў да сну ў фатэлі за келіхам піва. Такія перапады паміж дзённай актыўнасьцю і вечаровай нерухомасьцю наносяць вялікую шкоду. У гэтым сэнсе распаўсюджаны жаночы рэжым (удзень — праца, якая для жанчыны звычайна не галоўнае ў жыцьці, а ўвечары — хатнія справы) больш спрыяе захаваньню здароўя.
Кожная другая таблетка з тых, якія глытаюць мужчыны паміж 15 і 65 гадамі, — прэпарат сардэчна-сасудзістага прызначэньня. Апошнім часам мужчыны ўвогуле прымаюць больш мэдыкамэнтаў, чым жанчыны.
Тыповы прыклад. Найбольш распаўсюджанае мужчынскае захворваньне — гіпэртанія, якое тоіць у сабе рызыку розных небясьпечных наступстваў — інфаркту, інсульту. Паводле статыстыкі, кожная другая таблетка з тых, якія глытаюць мужчыны паміж 15 і 65 гадамі, — прэпарат сардэчна-сасудзістага прызначэньня. Дарэчы, сьведчаць нямецкія дасьледчыкі, апошнім часам мужчыны ўвогуле прымаюць больш мэдыкамэнтаў, чым жанчыны. У той жа час яны значна часьцей за жанчын ігнаруюць элемэнтарныя правілы здаровага ладу жыцьця — заняткі фізычнымі практыкаваньнямі, збалянсаванае харчаваньне, раўнавага паміж працай і адпачынкам.
Як вынікае з дасьледаваньняў WINEG, жанчыны значна часьцей за мужчын зьвяртаюць увагу на прафіляктыку. Прафіляктычны агляд у анколяга праходзяць толькі 4 зь 10 нямецкіх мужчын і сама менш 8 зь 10 жанчын. Акрамя таго, жанчыны больш самастойна прымаюць рашэньні наконт свайго лячэньня. Так, тры чвэрці жанчын гатовыя абмеркаваць з доктарам плюсы і мінусы тых ці іншых мэдычных захадаў. У мужчын гэты паказчык складае 7 зь 10. Большасьць прадстаўнікоў моцнага полу найчасьцей раяцца з жонкамі ці блізкімі ім жанчынамі, перш чым прыняць адказнае рашэньне. Падлічана, што жанчыны часьцей за мужчын імкнуцца атрымаць ад сваіх лекараў самую падрабязную інфармацыю, зьвязаную зь лекаваньнем. Да таго ж, паказваюць дасьледаваньні, жанчыны часьцей за мужчын гатовыя выслухаць нават самы прыкры вэрдыкт мэдыкаў, каб сплянаваць рэшту свайго часу.
Жанчыны часьцей за мужчын гатовыя выслухаць нават самы прыкры вэрдыкт мэдыкаў, каб сплянаваць рэшту свайго часу.