Грамадзкую актывістку Натальлю Зайцаву экалягічная міліцыя Кастрычніцкага раёну Магілёва пакарала штрафам у памеры 17 тысяч 500 рублёў. Міліцыянты прызналі актывістку вінаватай у тым, што яна наклеіла налепку «Гавары праўду» ў не прызначаным для расклейкі матэрыялаў месцы.
Натальля Зайцава: «Міліцыянты канфіскавалі ў мяне ўсе налепкі, якія ў мяне былі — 925. Міліцыянты зрабілі ласку мне, сказаўшы, што я наляпіла наклейку каля свайго дома, які шмат год чакае капітальнага рамонту. Калі б я патрабавала вярнуць налепкі, штраф быў бы паўтара мільёна».
У міліцыі актывістка прабыла больш за гадзіну.