Газавая вайна: за што змагаліся

Экспэрты, палітолягі, эканамісты і журналісты аналізуюць прычыны і наступствы чарговага газавагу канфлікту паміж Беларусьсю і Расеяй. Хто вінаваты ў канфлікце? Хто перамог у "газвай вайне"? На гэытя і іншыя пытаньні чытайце адказы ў падборцы "Свабоды".




Падзеньне акцыяў Газпрому "дабіла" Беларусь?


Дынаміка акцый "Газпрому"
З аўторка па чацьвер адбылося падзеньне акцыяў "Газпрому" на фондавых біржах. Некаторыя камэнтатары пасьпяшаліся сьпісаць гэта на беларуска-расейскую "газавую вайну", разглядаючы такое наступства спрэчкі, як козыр для афіцыйнага Менску.

Між тым прычыны і наступствы гэтага падзеньня ня толькі маюць мала агульнага зь беларуска-расейскімі непаразуменьнямі, але ўскосным чынам, наадварот, забралі ў Менска апошні козыр у гэтым канфлікце.





Газавы канфлікт — апэрацыя “па змушэньні да Мытнага зьвязу”


Хто быў ініцыятарам «газавай вайны», каго — Менск альбо Маскву — можна назваць яе пераможцам на гэтым этапе? Які з бакоў атрымаў больш іміджавых і палітычных бонусаў? Ці дацісьне Крэмль Лукашэнку і ці прымусіць яго пайсьці на падпісаньне Мытнага саюзу на расейскіх умовах?

Сьвятлана Калінкіна
Мне здаецца відавочным, што сума, празь якую разгарэлася спрэчка, сьведчыць пра тое, што гэта не эканамічны канфлікт. Гэта ўсё-ткі палітычны канфлікт і высьвятленьне палітычных адносін паміж Беларусьсю і Расеяй.
Аляксандар Класкоўскі
Я ня згодны з тымі, хто кажа, што Лукашэнка наўмысна распаліў гэтую вайну, каб узьняць свой рэйтынг, каб згуртаваць народ перад выбарамі. Ён не настолькі авантурны палітык, каб не разумець, што каб падсмажыць яечню, нельга паліць дом.


Па якой цане расейцы гатовыя прадаваць газ Беларусі?


У траўні сёлета, калі газавы канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй толькі разгараўся, аналітычны Цэнтар Юрыя Левады (Левада-Цэнтар) правёў апытаньне наконт таго, па якой цане Расея павінна прадаваць газ суседзям.

Беларусі

Украіны

Эстоніі, Латвіі, Літвы

Па такіх жа

55

53

52

Па больш высокіх

12

19

36

Па больш нізкіх

22

18

3



Акопы, у якіх гнілі, васальная клятва і калькулятар


Хто мае рацыю ў цяперашнім газавым канфлікце паміж Беларусьсю і Расеяй? Чаму ён дайшоў да такой вострай формы? Якім будзе яго вырашэньне і яго наступствы?

Валер Карбалевіч
Візыт Лукашэнкі ў Маскву скончыўся безвынікова. Калі праз 4 дні пасьля вяртаньня Лукашэнкі з расейскай сталіцы Мядзьведзеў абвяшчае газавы ўльтыматум, гэта азначае, што кіраўнікі нават пасварыліся.
Андрэй Суздальцаў
Сытуацыя ўзьнікае вельмі дзіўная. Дык можа з улікам таго, што гнілі ў акопах, даваць газ бясплатна? Колькі я займаюся гэтай тэматыкай, увесь час чую крык, што дорага плаціць за газ. Плацілі і 30 даляраў за тысячу кубамэтраў, і 50 даляраў, і была тая самая пятрушка.
Аляксей Васількоў
Я лічу, што доўг сапраўды ёсьць, і яго прызнаюць і прэзыдэнт, і міністэрства энэргетыкі. Але ня ўсё ў беларуска-расейскіх адносінах вычэрпваецца бугальтэрыяй і юрыдычным бокам. Расея, як звычайна, забывае пра дух закона, на фоне літары.


Што ж там "намуцілі" з газам?


Стась Івашкевіч
Пачаць з таго, што Аляксандар Лукашэнка яшчэ ніводнай "газавай вайны" не выйграваў (гл. "Храналёгію гандлёвай вайны"). Хаця вінаваціць яго ў гэтым цяжка. Калі ўжо шукаць "крайняга", то можна сьмела ўсё сьпіхваць на "фрыцаў". Менавіта кіраўніцтва ФРГ, якое дало ў канцы 50-ых гадоў штуршок да стварэньня расейскай газатранспартнай сыстэмы ў Эўропу, падрэзала Беларусі крылы ва ўсіх будучых газавых спрэчках з Масквой.



Сумленьне Расеі


Фёдар Лук'янаў
Цяпер адносіны набылі характар палітычнага супрацьстаяньня. Аляксандар Лукашэнка адкрыта выступіў супраць Крамля ў вострым і вельмі небясьпечным крызісе – перавароце ў Кіргізстане і падзеях, якія адбыліся ў гэтай краіне потым. Падтрымаўшы Курманбека Бакіева, даўшы яму трыбуну СНД (экс-прэзыдэнт выступае ў менскай штаб-кватэры гэтай арганізацыі) і фактычна абвінаваціўшы Маскву ў падтрымцы скіданьня легітымнага кіраўніка дзяржавы, беларускі лідэр паставіў пад сумнеў права Расеі на постсавецкае лідэрства.



Газавая вайна: у чым прычыны зацятасьці саюзьнікаў?


У чым сапраўдныя прычыны газавай вайны? Ці сапраўды ў Беларусі няма грошай, каб выплаціць доўг? Як хутка скончыцца канфлікт?

Андрэй Дынько
Я бачу толькі адну рацыянальную прычыну гэтай заварухі — Мытны саюз, які патрэбен Пуціну для будаўніцтва новай сучаснай імпэрыі. І каб падштурхнуць Беларусь да ўступленьня ў Мытны саюз, Масква і распачала гэтую газавую вайну.
Кірыл Коктыш
Гэта азначае, што канфлікт сапраўдны і доўгатэрміновы. Гэта гульня нэрваў і характараў. У кароткі пэрыяд Беларусь, можа, і выйграе. Але ў доўгатэрміновым пэрыядзе яна моцна страціць

Прычыны і наступствы газавага канфлікту


«Газпром» рыхтуецца з панядзелка скараціць пастаўкі газу ў Беларусь на 85%. Чаму ўзьнік гэты газавы доўг? Чаму Расея перавяла канфлікт у палітычную плашчыню? Калі і як вырашыцца канфлікт?

Тацяна Манёнак
Пагадненьне 2006 году прадугледжвала, што ўнутраныя цэны Расеі таксама будуць расьці, і да 2011 году цэны на газ для Расеі і Беларусі стануць роўнадаходнымі. Але Расея не павялічыла свае ўнутраныя цэны ў такім памеры. Беларускі бок, спасылаючыся на гэта, патрабуе для сябе зьніжак
Пакуль канфлікт разгортваецца ў інфармацыйнай плашчыні. Патрабуецца рашэньне на палітычным узроўні. Думаю, перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі ідуць не за 192 млн. даляраў. Цана пытаньня значна большая. Сёлета Беларусь страціла 2 млрд. даляраў з-за ўвядзеньня Расеяй нафтавага мыта. Юрыдычна гэтая сытуацыя на карысьць «Газпрому»