Выконваючы абавязкі прэзыдэнта Малдовы Міхай Гімпу паводле ўласнай ініцыятывы патэлефанаваў беларускаму кіраўніку Аляксандру Лукашэнку і выказаў сваё разуменьне прычын беларуска-расейскага газавага канфлікту.
Як пішуць малдоўскія СМІ, па просьбе Міхая Гімпу Аляксандар Лукашэнка дэталёва паінфармаваў калегу аб сутнасьці канфлікту і пазыцыі беларускага боку ў гэтым пытаньні. "Кіраўнік Малдовы выказаў разуменьне прычын сытуацыі, якая склалася",-- падае прэсавая служба Гімпу.