Цэмэнтавы завод рыхтуецца да плянавага спыненьня

Беларускі цэмэнтавы завод у Касьцюковічах рыхтуецца да плянавага спыненьня ў выпадку скарачэньня падачы газу.
Галоўны інжынэр прадпрыемства Ігар Ложачнікаў паведаміў Інтэрфаксу, што адміністрацыі заводу даведзена на гэта адмысловае распараджэньне.

Ён адзначыў, што плянавы рэжым спыненьня вытворчасьці дазваляе мінімізаваць страты ў вытворчай і фінансава-эканамічнай дзейнасьці. Аднак у выпадку спыненьня ня ўдасца пазьбегчы стратаў.

Нават мінімальнае скарачэньне паставак газу прывядзе да парушэньня тэхналягічнага працэсу.

Беларускі цэмэнтны завод спажывае 600 тысяч кубамэтраў газу за суткі.