Камэнтуючы паведамленьні зь Менску адносна таго, што Беларусь зьбіраецца скараціць транзыт газу ў Польшчу і Нямеччыну, польскі прэм'ер-міністар Дональд Туск заявіў:
"Гэты канфлікт не ўплывае на Польшчу ў нейкай прыкметнай форме. Ціск у трубаправодзе "Ямал" дагэтуль ня ўпаў".
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters.
Польшча, Нямеччына і Літва, якія атрымліваюць газ праз трубаправод "Ямал", — гэта краіны, на якіх газавы скандал паміж Масквой і Менскам можа адбіцца наймацней.
Тым часам прадстаўнікі польскага газавага манапаліста PGNiG адзначылі, што цяпер краіна выкарыстоўвае няшмат газу, а таму асноўная ўвага газавай кампаніі накіраваная на тое, каб назапасіць газ на зіму.
"Мы павінны мець на ўвазе, што гэта летні сэзон, і спажываньне газу значна ніжэйшае. Цяпер мы запампоўваем лішкі газу ў сховішчы", падкрэсьліла прэсавы сакратар PGNiG Яана Закрэўска.
Польскія назіральнікі ў якасьці прычынаў чарговай паліўнай вайны паміж Расеяй і Беларусьсю называюць адсутнасьць кансэнсусу ў такіх пытаньнях, як адзіныя мытныя правілы, а таксама прытулак, дадзены Лукашэнкам зрынутаму кіргіскаму лідэру Бакіеву.