А.Лукашэнка чакае прэзыдэнта Сырыі

Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у бліжэйшы час наведае Беларусь.
Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў Менску са старшынёй Народнага сходу Сырыі Махмудам аль-Абрашам.

А.Лукашэнка назваў будучы візыт "своеасаблівым трамплінам у нашых дачыненьнях". Ён мяркуе, што Беларусь і Сырыя могуць "значна прасунуцца наперад па ўсіх накірунках супрацоўніцтва" і маюць "вялізны патэнцыял для пашырэньня ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва".

"Сырыя ёсьць адным з асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі на Блізкім Усходзе, эканомікі нашых краін можна разглядаць як узаемадапаўняльныя", - сказаў кіраўнік Беларусі.