Аляксандар Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласьці аспрэчыў заявы Дзьмітрыя Мядзьведзева і кіраўніцтва «Газпрома» пра 200-мільённы газавы доўг Беларусі:
«Мы вядзём зараз адпаведныя перамовы. Калі зыходзіць з пункту гледжаньня Расеі, гэта доўг. Калі зыходзіць з таго, што я тут сказаў,— ніякага доўгу няма. Я думаю, дамовімся», цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.
Паводле А. Лукашэнкі, пазыцыя Расеі па пастаўках газу ў Беларусь недапушчальная:
"Нельга сябе так паводзіць у адносінах да Беларусі: іншым паніжаючы цэны на газ альбо фіксуючы, а нам – павышаючы. Шмат на гэтым расейцы і "Газпром" не нажывуцца, а вось згубіць могуць многае".
Закрануў Аляксандар Лукашэнка і нафтавыя супярэчнасьці з Расеяй.
Паводле ягоных словаў, Беларусь пойдзе на падпісаньне ўсіх дакумэнтаў па Мытным саюзе ў тым выпадку, калі зь 1 ліпеня гэтага году будуць адмененыя мытныя пошліны на нафтапрадукты для Беларусі, а з 1 студзеня будучага году — пошліны на нафту.
«Я ўнёс прапановы, магу іх агучыць. Каб прасунуцца да Мытнага саюзу ўшчыльную, і падпісаць усе дакумэнты, трэба адмяніць усе мытныя пошліны. Я сказаў: «Добра, давайце з 1 студзеня наступнага году адменім усе пошліны, а зараз, як крок добрай волі , здымем мытныя пошліны на нафтапрадукты. У такім выпадку, не чакаючы 1 студзеня, мы падпішам усе дакумэнты па Мытным саюзе, якія, перш за ўсё, у інтарэсах Расеі», — заявіў Лукашэнка.