«Газпром» ад 21 чэрвеня можа скараціць пастаўкі газу ў Беларусь на 85% з-за даўгоў беларускага боку.
Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форума, паведамляе РИА Новости.
«Улічваючы кошт ужо пастаўленага ў чэрвені газу і велічыню доўга — 192 мільёны даляраў, вызначана, што абмежаваньне складзе 85% ад плянавага аб’ёма паставак газа ў Беларусь. Астатнія 15% дазволяць Беларусі падтрымліваць газатранспартную сыстэму ў працоўным стане да поўнай кампэнсацыі запазычанасьці», — сказаў Мілер.