8-9 ліпеня ў Менск зь візытам зьбіраецца эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле.
Пра гэта паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве Эўразьвязу.
У праграме візыту — сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.
5-6 ліпеня ў Менску адбудзецца канфэрэнцыя нацыянальнага форуму грамадзянскай супольнасьці: «Дарожная мапа „Ўсходняга партнэрства“ для Беларусі».