Да сёлетніх дажынак у Лідзе будуецца і аднаўляецца 220 аб'ектаў, у тым ліку Лідзкі замак і Лядовы палац.
Агульны каштарыс будаўнічых працаў – 320 мільярдаў рублёў, іх выконвае 3 200 будаўнікоў з 60 будтрэстаў.
Большасьць сродкаў выдзелена з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. Дажынкі-2010 пройдуць у Лідзе ў верасьні гэтага года.