У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў у Празе на просьбу Радыё Свабода начытаў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, якая неаднаразова гучала на хвалях Свабоды. Сёлета мы падрыхтавалі падарунак нашым слухачам – выдалі дыск з аўдыёзапісамі аўтарскага чытаньня. На ім таксама зьмешчаныя поўныя тэксты мэмуарнай прозы Быкава, а таксама ўсе кнігі, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. 21-ае стагодзьдзе”, і ў тым ліку – кніга “Быкаў на Свабодзе”.
“Нацыя ўсё глыбей падае ў прорву галечы і злой бяды, ня маючы права хоць бы гучна заплакаць. Ня кажучы ўжо пра крык, каб памаглі. Не паможа ніхто, як не памагаў ніколі. Гісторыя любіць парадоксы і часам гуляе зь людзьмі ў свае злыя гульні...”
Калі вы хочаце атрымаць дыск – пішыце на адрас Свабоды: Менск, 220005, паштовая скрынка 111.
Адрас электроннай пошты: svaboda@rferl.org.
Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць цытата Васіля Быкава.
***
Гл. таксама:
Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF)
Чытаем Быкава
Наш Васіль Быкаў. На пытаньні пра жыцьцё і творчасьць пісьменьніка адказваюць Ірына Міхайлаўна Быкава, ягоныя сябры, блізкія яму асобы.