Сын былога прэзыдэнта Кіргізіі Максім Бакіеў, супраць якога пачатая крымінальная справа, затрыманы ў Вялікабрытаніі.
Пра гэта перадало кіргіскае агенцтва АКИpress са спасылкай на кіраўніка Дзяржаўнай службы нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану Кенешбека Дуйшэбаева.
Паводле агенцтва, Дуйшэбаеў абвясьціў пра гэта на Першым нацыянальным тэлеканале Кіргізстану.
Максім Бакіеў быў затрыманы супрацоўнікамі памежнага агенцтва Вялікабрытаніі ў аэрапорце ў Гемпшыры на арандаваным прыватным самалёце. Ён быў аб’яўлены ў міжнародны вышук па лініі Інтэрполу.
Дуйшэбаеў сказаў, што будзе накіраваны запыт на экстрадыцыю Максіма Бакіева.