Сёньня ўжо ня тысячы, а дзесяткі тысяч грамадзянаў Беларусі жывуць і працуюць у Заходняй Эўропе, у ЗША, Канадзе, у іншых краінах. Яны выехалі па розных прычынах (адзін атрымаў палітычны прытулак, другі знайшоў лепшую працу, іншы ажаніўся, хтосьці выйграў лятарэю “грын кард”), маюць розны прававы статус у замежжы і неаднолькавы жыцьцёвы ўзровень, па-рознаму ацэньваюць тое, што адбываецца на Бацькаўшчыне, але іх аб’ядноўвае адно – стаўленьне да іх дзяржавы, якая называе сябе беларускай. Яно няшмат адрозьніваецца ад савецкіх часоў, калі кожны, хто выяжджаў за мяжу альбо прыяжджаў з замежжа – разглядаўся як патэнцыйны шпіён ці аб’ект вэрбоўкі варожай спэцслужбы.
У гэтым пераконваешся пры чытаньні правілаў выезду і ўезду грамадзянаў.
Пра выезд пісалася багата, сёньня – пра ўезд. Каб уехаць на тэрыторыю краіны, трэба мець пашпарт.
І гэта – самая вялікая праблема для беларускіх грамадзянаў.
Грамадзяне абсалютнай большасьці краінаў такой праблемы ня ведаюць. Грамадзянін, напрыклад, Францыі альбо ЗША ідзе ў амбасаду сваёй краіны і праз тыдзень-другі атрымлівае новы (у большасьці выпадкаў, нават калі ён згубіў пашпарт і не патрабуе новы тэрмінова – выдадуць у амбасадзе праз некалькі тыдняў. Калі трэба тэрмінова вярнуцца – атрымае часовую даведку для вяртаньня). Ва ўсялякім разе, абмяняць стары пашпарт на новы без вяртаньня на Радзіму не з’яўляецца праблемай. Усю бюракратычную працэдуру ідэнтыфікацыі асобы і ў замежжы, і ў краіне грамадзянства дзяржаўны апарат робіць хутка і з максымальнай зручнасьцю для чалавека.
Для сем’яў, дзе адзін з бацькоў мае палітычны прытулак і адпаведна, ня можа ўехаць на тэрыторыю Беларусі (пры гэтым другі такім правам валодае) – афармленьне беларускага пашпарту для дзіця робіцца практычна немагчымым
Залішне казаць, што практычна ва ўсіх дэмакратычных краінах практыкі “рэгістрацыі” сваіх грамадзянаў у дыпмісіях не існуе.
Яшчэ больш складана атрымаць пашпарт для дзіця, якое нарадзілася ў замежжы і паводле ар.13 Закона аб грамадзянства РБ зьяўляецца беларускім грамадзянінам незалежна ад месца нараджэньня, калі хаця б адзін з бацькоў – грамадзянін Беларусі (у дужках нагадаем, што цяперашні Закон аб грамадзянстве не забараняе мець грамадзянства і іншай краіны (гэта ня тоесна т.зв. норме “падвоенага грамадзянства”, якая дзейнічае ў лічаных дзяржавах).
Грамадзянства дзіця мае, але аформіць беларускі пашпарт можна толькі на тэрыторыі Беларусі (ва ўсялякім разе, гэтае правіла дзейнічае для бацькоў, якія не зарэгістраваліся ў беларускай амбасадзе. А такіх сярод беларусаў замежжа – большасьць). Нават не гаворачы пра фінансавыя выдаткі, гэта стварае вялікую праблему для тых, чый адпачынак звычайна не перавышае двух-трох тыдняў. Гэтых дзён недастаткова для таго, каб сабраць неабходныя даведкі, аформіць усе гэтыя апостылі ды выканаць іншыя бюракратычныя працэдуры.
Для сем’яў, дзе адзін з бацькоў мае палітычны прытулак і адпаведна, ня можа ўехаць на тэрыторыю Беларусі (пры гэтым другі такім правам валодае) – афармленьне беларускага пашпарту для дзіця робіцца практычна немагчымым.
У выніку, шмат хто афармляе выхад з беларускага грамадзянства. Я зараз не зьбіраюся папракаць такіх людзей у страце пачуцьця патрыятызму, проста канстатую факт. Бюджэт Рэспублікі Беларусь у такім выпадку нібыта выйграе (пошліна за выхад з беларускага грамадзянства ў праз амбасаду ў Нямеччыне -- 325 эўра). Аднак ў доўгатэрміновай пэрспэктыве прайграе беларуская нацыя – бо траціць тых, хто, атрымаўшы заходнюю адукацыю і вопыт, мог бы ў пэрспэктыве прынесьці немалую карысьць Беларусі.
Тут, канешне, праява адной з галоўных праблемаў Рэспублікі Беларусь – аўтаномнасьці ўлады і чалавека.
Цяпер штамп скасаваны, але, калі чытаеш заканадаўства і інструкцыі ў справе выезду і ўезду, складаецца ўражаньне, што пісалася ўсё гэта не ў інтарэсах грамадзяніна, а ў інтарэсах ведамства, якое і не зьбіраецца адмаўляцца ад татальнага кантролю за грамадзянамі – што на радзіме, што ў замежжы
Выяўляецца тут і стаўленьне афіцыйнага Менску да дыяспары. Такіх адносінаў няма ні ў воднай краіне, якая лічыць сябе дэмакратычнай. Напрыклад, кожная дзяржава зацікаўленая падтрымліваць (у тым ліку і фінансава) дыяспару ў ЗША, бо дыяспара, звычайна – лобі нацыянальных інтарэсаў гэтай краіны ў Вашынгтоне. Іншая справа, што у лукашэнкавай адміністрацыі і беларускай дыяспары супрацьлеглае бачаньне шляху Беларусі і нацыянальных каштоўнасьцяў.
І ёсьць яшчэ адна прычына, якая не ў апошнюю (а мо і ў першую) чаргу ўплывае на надзвычай неспрыяльнае для замежных беларусаў заканадаўства.
Летам 1992 году давялося ўдзельнічаць у абмеркаваньні праекту першага пашпарту – таго самага, з “Пагоняй”, які потым выдаваўся ў першыя гады беларускай незалежнасьці. Камісія па СМІ і правах чалавека, у якой я тады працаваў, зарасіла на абмеркаваньне прадстаўнікоў “зацікаўленых ведамстваў” – МЗС, МУС ды іншых.
Тады я запытаўся, а ці не надышоў час адмовіцца ад штампы “Выезд да...”, без якога нельга было паехаць за мяжу. Прадстаўнік МЗС ніякіх пярэчаньняў ня меў. Начальнік АВІРу Стэсік (на жаль, забыўся яго поўнае імя), сказаў, што ягонае ведамства – толькі “за”, але, хаця штамп ставіць АВІР, рашэньне выпускаць ці не выпускаць грамадзяніна за мяжу прымаецца ня ў міністэрстве ўнутраных спраў, а ў іншым ведамстве.
І тут слова ўзяў прадстаўнік гэтага самага ведамства.
Дэпутат ВС і адначасна намесьнік старшыні КДБ Генадзь Лавіцкі быў катэгарычны:
- Комитет госбезопасности против отмены разрешительного штампа. Мы на это согласие не дадим и визировать без него проект паспорта не будем.
Цяпер штамп скасаваны, але, калі чытаеш заканадаўства і інструкцыі ў справе выезду і ўезду, складаецца ўражаньне, што пісалася ўсё гэта не ў інтарэсах грамадзяніна, а ў інтарэсах ведамства, якое і не зьбіраецца адмаўляцца ад татальнага кантролю за грамадзянамі – што на радзіме, што ў замежжы.