Асноўная зьмена новага закону тычыцца бацькоў і іх непаўналетніх дзяцей. Дзіця можа выехаць за межы краіны ў суправаджэньні ці з дазволу толькі аднаго з бацькоў, хаця дагэтуль была ўмова абавязковай згоды абодвух. Але спрашчэньне выезду ўраўнаважваецца больш строгімі ўмовамі афармленьня дазволу, паведамляе намесьніца дырэктара Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Людміла Панфёрава:
“Згоду бацькоў на выезд дзіцяці можа засьведчыць натарыюс, альбо супрацоўнік Дэпартамэнта па міграцыі МУС. Начальнікі ЖЭСаў, паводле новага закона ня маюць права гэтага рабіць”.
Акрамя таго, новы закон пра выезд папаўняе сьпіс грамадзян, залічаных у катэгорыю “невыязных”, двума новымі катэгорыямі. Забарона прадугледжана для людзей за якімі суд усталюе прэвэнтыўны нагляд, а таксама для тых, хто мае пазыку ў справах пра банкруцтва. І тым ня менш, чакаецца, што колькасьць “невыязных” зьменшыцца ўдвая, кажа кіраўнік аддзелу Дэпартамэнта па міграцыі МУС Дзьмітры Леўчанка:
“Зараз любая асуджаная асоба, а таксама зьвінавачаная ці падазраваная стопрацэнтна патрапляе ў банк дадзеных. Прычым, незалежна ад таго ці ён асуджаны да штрафу ці да пажыцьцёвага зьняволеньня. І гэтыя людзі складалі агульны масіў “невыязных”. Натуральна, з уступленьнем у сілу новага закона гэтая колькасьць будзе істотна зьменшаная менавіта з-за альтэрнатыўнасьці – уключаць у банк дадзеных ці не ўключаць”.
Як паведаміў Дзьмітры Леўчанка, на сёньня колькасьць “невыязных” складае каля 125 тысяч чалавек. Праваабаронцы заяўляюць, што насамрэч такіх людзей каля 250 тысяч і спадзяюцца, што новы закон дазволіць істотна зьменшыць гэтую колькасьць.
Станоўчымі новыя зьмены закону называе юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч:
“Плянуецца, што колькасьць “невыязных” асобаў скароціцца ўдвая. Паглядзім, калі гэта так, то гэта станоўчы момант. Другі станоўчы момант, што чалавеку будуць паведамляць, што яму часова абмежаваны выезд – раней гэтага не было. Ну трэцяе – гэта тое, што дастаткова дазволу аднаго з бацькоў на выезд дзіцяці. Гэта таксама будзе больш зручным для людзей, асабліва ў пэрыяд летняга адпачынку. Таму мне гэтыя зьмены лічу станоўчымі момантамі”.
Міністэрства замежных спраў Беларусі таксама папярэджвае грамадзянаў Беларусі, што візавы кодэкс Эўразьвязу, які набывае моц 5 красавіка, будзе ўтрымліваць патрабаваньні і да беларускіх грамадзян. А менавіта: у пашпарце, пададзеным на атрыманьне візы, павінна быць ня менш двух чыстых старонак у разьдзеле “візы”, тэрмін дзеяньня пашпарта павінны на тры месяцы перавышаць тэрмін заканчэньня візы, дакумэнты на якую падае заяўнік. Пашпарт павінны быць не старэйшым да 10 гадоў. Гэтыя патрабаваньні ня тычацца пашпартоў, дзе ўязныя візы ўжо пастаўленыя.