Сёньня ў Горках на пяцідзесятым годзе жыцьця памёр грамадзкі актывіст, ініцыятар збору подпісаў супраць будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі, заснавальнік пратэстанцкай суполкі "Свабода ў Госпаду" Пётар Маланачкін.
Ён быў сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ ды стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя". Да пяцідзесяцігадовага юбілею ён не дажыў 24 дні.
Пётар Маланачкін нарадзіўся ў Горках у 1960 годзе. Ён быў інвалідам другой групы. У 35 гадоў у яго выявілі цяжкое захворваньне лёгкіх.
"У той час, калі хвароба ня дужа адольвала яго, ён сапраўды прысьвячаў сябе грамадзкаму жыцьцю. Ён актыўна ўдзельнічаў у палітычных кампаніях. Ён няспынна нёс Слова Божае людзям. Ён сваімі сіламі зрабіў стэнд непадалёк ад дома, зь якога кожны мінак мог узяць бясплатна рэлігійную літаратуру, Бібліі", зазначае актывіст Ільля Заранок.
Стэнд, пра які кажа спадар Заранок, 26 чэрвеня 2009 году паламалі горацкія міліцыянты і камунальнікі. Пятра Маланачкіна прызналі вінаватым у несанкцыянаваным яго ўсталяваньні й пакаралі штрафам у памеры 175 тысяч рублёў.
Пётар Маланачкін рэлігійна-асьветніцкую дзейнасьць распачаў у 1996 годзе. Пратэстанцкую суполку сабраў у 2002 годзе. Прапаведаваў па-беларуску. Неаднойчы папярэджваўся чыноўнікамі райвыканкаму за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
"Ён мяне дужа зьдзівіў, калі разам з паплечнікамі, сябрамі сваёй маленькай царквы зьбіраў подпісы, каб на Магілёўшчыне не была пабудаваная атамная электрастанцыя. Сапраўды, на гэта трэба мець сьмеласьць пастару — змагацца за правы сваіх жыхароў, грамадзян. Сёньняшнія сьвятары такой адказнасьці на сябе не бяруць", кажа лідэр партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Павал Севярынец.
Зьбіраць подпісы супраць АЭС Пётар Маланачкін узяўся спачатку сам. Гэта было ў лістападзе 2007 году.
"Дзякуючы Пятру ў Горках была створаная ініцыятыўная група ў крытычны час для гораду, калі нас магла напаткаць вялікая бяда — будаўніцтва побач АЭС. Ён ачоліў гэтую групу. Мы сабралі каля пяці тысяч подпісаў. Са сьмерцю Пятра Маланачкіна нас стала нашмат менш", зазначае журналіст і грамадзкі актывіст Эдуард Брокараў.
Меркаваная пляцоўка для АЭС знаходзілася за пятнаццаць кілямэтраў ад райцэнтру, ля вёскі Кукшынава.
І жонка, і сын дапамагалі Пётру Маланачкіну. Іх кватэра была месцам, дзе зьбіраліся паплечнікі па рэлігійна-асьветніцкай і грамадзкай дзейнасьці. Сын Ільля — адзін з заснавальнікаў партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".
"Я заўжды захапляўся татам, ягонай мужнасьцю й настойлівасьцю, прычым ува ўсім. Ці то гэта барацьба за свабоду людзей з рэжымам, ці то барацьба з хваробаю. Ён заўжды дамагаўся свайго й верыў, што калі чалавек будзе настойлівым, то заўжды дасягне сваёй мэты".
Пятра Маланачкіна пахаваюць заўтра ў Горках на Шыманоўскіх могілках.