Так, па зьвестках амэрыканскага дасьледчага цэнтру Pew запыты інтэрнэт-карыстальнікаў у ЗША да пашукавікоў выглядаюць наступным чынам:
Што шукалі праз пашукавікі | адсотак ад апытаных
|
інфармацыю пра сябе | 57% |
аб ранейшых знаёмых | 46% |
пра тых, чыімі паслугамі зьбіраліся скарыстацца | 44% |
зьвесткі пра сяброў | 38% |
пра калегаў і канкурэнтаў | 31% |
пра тых, з кім зьбіраліся сустрэцца дзеля «рамантычных стасункаў» | 16% |
Але разам з жаданьнем як мага болей выставіць сябе ўсяму сьвету, існуе абсалютна процілеглае жаданьне абмежаваць колькасьць асабістых дадзеных у сацыяльных сетках. І тут у лідэрах абароны сваёй прыватнасьці выступае моладзь.
Асабістыя дадзеныя імкнуцца абмежаваць | |
18–29-гадовыя | 44% |
30–49-гадовыя | 33% |
65 гадоў і старэйшыя | 20% |
Моладзь таксама часьцей выдаляе непажаданыя камэнтары:
18–29-гадовыя | 47% |
30–49-гадовыя | 29% |
50–64-гадовыя | 26% |
Таксама моладзь часьцей выдаляе свае імёны з фатаграфій:
18–29-гадовыя | 41% |
30–49-гадовыя | 24% |
50–64-гадовыя | 18% |
У параўнаньні з больш старэйшымі карыстальнікамі маладыя людзі не толькі больш уважліва да абароны асабістых дадзеных, але і, як правіла, менш давяраюць сацыяльным сеткам.
Не давяраюцьFacebook, MySpace і LinkedIn | |
18–29-гадовыя | 28% |
30–49-гадовыя | 19% |
50–64-гадовыя | 14% |
Мо сацыяльным сеткам не давяраюць, але ж працягваюць карыстацца. І той жа Facebook стаіць на першым месцы сьпісу 1000 самых наведвальных сайтаў.
Сьпіс, гэты, дарэчы, вельмі цікавы, бо дазваляе пабачыць, хто зараз сярод валадароў інтэрнэт-душаў. Прычым, тут ужо мы мае справу з глябальнай статыстыкай. Дык вось сярод лідэраў мы бачым згаданы ўжо Facebook з 540 млн. унікальных наведвальнікаў, Yahoo.com (490 млн.), Live.com (370 млн.), Вікіпэдыя (310 млн.) і MSN (280 млн.).
Дадзеныя аб наведвальніках зьбіраюцца з велізарнай колькасьці крыніцаў – Google Toolbar, Google Analytics і дасьледаваньняў іншых кампаній.
Любімы ў нашых краёх прытулак блогераў livejournal месьціцца на далёкім 140 месцы. Але не бяды, рэйтынг будзе абнаўляцца штомесяц, таму шанцы ў блогераў ёсьць – пішыце, і будзе вам.
Дарэчы, гуглаўскі сьпіс не адлюстроўвае ўсяе карціны, бо ў яго ня ўключаныя «сайты для дарослых», рэклямныя сеткі, дамэны, што хаваюць свой кантэнт ад незарэгістраваных карыстальнікаў і не загружаюцца належным чынам, а таксама некалькі сэрвісаў самой Google. Напрыклад, YouTube вы тут ня знойдзеце. Дзіўна, але факт.