Мыта на аўтамабілі ў Беларусі плянуюць захаваць да 2012 году


Экспэрты краін Мытнага саюзу дамовіліся захаваць для Беларусі цяперашнія ўвазное мыта на аўтамабілі да 2012 году. Пра гэта сёньня паведаміў намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Сяргей Барысюк на пашыраным паседжаньні Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД, паведамляе БЕЛТА.