Аляксандар Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі неабходна захаваць цяперашнюю сыстэму адукацыі.
Пра гэта ён паведаміў 7 чэрвеня на нарадзе па пытаньнях разьвіцьця вышэйшай школы, якасьці падрыхтоўкі спэцыялістаў на гэтым узроўні адукацыі, а таксама мэтазгоднасьці далучэньня Беларусі да Балёнскага працэсу.
"Нам патрэбна нармальная сыстэма адукацыі, арыентаваная на нашу эканоміку, найперш на наша грамадзтва, на нашу краіну. Нам ня трэба бегчы ні за якімі дзяржавамі і краінамі", — лічыць Лукашэнка.
"Трэба зыходзіць з таго, што ламаць мы больш нічога не павінны. Мы павінны ісьці па тым шляху, які вызначылі ў адукацыі, толькі ўдасканальваючы, і то не залазячы глыбока ў гэтае ўдасканаленьне, таму што гэта зноў прывядзе да нейкага злому. Трэба ісьці вельмі акуратна і спакойна", — выказаў думку кіраўнік краіны.
"Іншая справа, што ў нас некаторыя рэктары заседзеліся. Яны сядзяць як за мураванай сьцяной і лічаць, што ім нічога ня трэба. Мне ўжо студэнты некаторыя расказваюць пра тое, што то дах працёк, то сьцяна абвалілася, то ў аўдыторыю не зайсьці, то вокны не памытыя, — давай, прэзыдэнт, уключайся. Вось гэта дрэнна", — цытуе БелаПАН словы Лукашэнкі.
"Мне здавалася, што мы вырашылі ўсе пытаньні, зьвязаныя з далучэньнем Беларусі да Балёнскага працэсу, — сказаў Лукашэнка. — У свой час мы праводзілі нараду на гэтую тэму, падрабязна разабралі сутнасьць так званай Балёнскай дэклярацыі, мы заявілі аб далучэньні да гэтай дэклярацыі, прааналізавалі сутнасьць гэтага працэсу і, правёўшы кансультацыі з шырокай пэдагагічнай грамадзкасьцю, навуковымі коламі, прыйшлі да высновы, што нешта магчыма ў нашай краіне з Балёнскага працэсу і патрабаваньняў дэклярацыі, нешта непрымальна, і ўвогуле заявілі пра тое, што мы робім пэўныя захады, якія фактычна нас робяць удзельнікамі Балёнскага працэсу і не супярэчаць ніводнаму з пунктаў гэтай дэклярацыі".
Лукашэнка запатрабаваў, каб яшчэ раз была пераправераная і юрыдычная аснова, і напрацоўкі Беларусі, і сыстэма ўзаемадзеяньня паміж краінамі на эўрапейскім кантынэнце ў пытаньнях падрыхтоўкі кадраў вышэйшай школы і, адпаведна, разьвіцьця ўсёй сыстэмы адукацыі, у тым ліку ва ўнівэрсытэтах.
Балёнскі працэс прадугледжвае збліжэньне і гарманізацыю сыстэм адукацыі краін Эўропы з мэтай стварэньня адзінай эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, нагадвае БелТА.
У 1999 годзе ў г. Балёньня на спэцыяльнай канфэрэнцыі міністры адукацыі 29 эўрапейскіх дзяржаў прынялі дэклярацыю "Зона эўрапейскай вышэйшай адукацыі", або Балёнскую дэклярацыю. Зараз Балёнскі працэс аб'ядноўвае 47 краін, і іншыя таксама могуць да яго далучацца. Зь ліку краін былога СССР туды ўваходзяць Расея, Украіна, Малдова, Грузія, Армэнія, Азэрбайджан, Казахстан.
Беларусь пачала працэдуру далучэньня да Балёнскага працэсу ў 2005 годзе.

Мы павінны ісьці па тым шляху, які вызначылі ў адукацыі ...