Супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра Партыі БНФ Зьмітра Хадарэнку, і прапануюць яму добраахвотна прызнацца, што плякаты “100 твараў беспрацоўя” разьвесіў ён.
Пра затрыманьне аднапартыйца распавёў старшыня Гарадоцкай раённай суполкі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў.
Ён кажа, што цягам мінулых сутак плякаты, якія рэклямуюць аднайменную кнігу пра лёсы беларускіх беспрацоўных, зьявіліся на аўтобусных прыпынках і на вуліцы Баграмяна ў Гарадку. Паводле спадара Аўтухова, міліцыянты здымаюць плякаты і зносяць іх у пастарунак, каб мець “рэчавыя доказы”.
Паводле якога артыкулу вінавацяць Зьмітра Хадарэнку, пакуль невядома.