Журналістам трапіў у рукі праект сумеснай пастановы Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь «Аб зацьверджаньні Палажэньня ад парадку абмежаваньня доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў да інфармацыі, забароненай да распаўсюду ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі».
Дакумэнт апублікаваны на сайце zapraudu.info.
Юрыст адной з кампаніяў, зьвязаных з інтэрнэтам, такім чынам пракамэнтаваў дакумэнт: «У новым праекце пастановы прысутнічае так званы «кітайскі файрвол», то бок кантэнт-фільтрацыя. Ёсьць паняткі «чорнага» і «белага» сьпісаў («сьпісу абмежаванага доступу»).
На думку юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, у беларускіх умовах кантэнт-фільтрацыя можа выкарыстоўвацца не для барацьбы са злачынствамі, а з іншадумствам, з распаўсюдам інфармацыі, якая не падабаецца ўладам.