Галіна Руднік. Як мы ўпісвалі пераклады Арсеньневай у опэрныя лібрэта

“Птушкі пералётныя”. Бабруйск, Менск, Бэрлін, Ню-Ёрк, Мюнхен. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода ў эфіры ад аўторка да суботы.

У сёньняшняй перадачы:

Будынак Тэатру опэры і балету, пабудаваны перад самай вайной, быў пашкоджаны ў часе бамбёжак. Усе пастаноўкі адбываліся ў Драматычным тэатры ў цэнтры гораду.

Наша паэтэса Натальля Арсеньнева пераклала ўсе опэрныя лібрэта на беларускую мову, а мы зь цёцяй упісвалі беларускія тэксты ў опэрныя клявіры. Ставілі опэры Чайкоўскага "Аўген Анегін" і "Пікавая дама", "Вясельле Фігара" Моцарта, "Кармэн" Бізэ, апэрэту Штраўса "Цыганскі барон". Як цудоўна гучалі гэтыя опэры на беларускай мове! Кампазытар Шчаглоў (Куліковіч) напісаў беларускую опэру "Лясное возера". Цёця Барбара тады была худая як шчэпка. Для некаторых роляў трэба было падкладаць ватнік.



Галіна Руднік: “Немцы ўвайшлі ў Менск у канцы чэрвеня...”
Галіна Руднік. Чым закончыліся анэкдоты на кухні Шчагловых
Галіна Руднік: Тайна маёй лялькі
Галіна Руднік: Мамін лягер згадваў і Салжаніцын
Галіна Руднік: У сям’і камуніста нам сказалі, каб болей не прыходзілі
Галіна Руднік: “Колькі ворагаў народу аказалася на адной Пушкінскай вуліцы...”
Галіна Руднік: “У трыццаць сёмым мне было 7 гадоў...”
«Птушкі пералётныя». Прэм'ера да дня народзінаў Свабоды