Стратэгія перамогі на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах ёсьць цяпер самая галоўная здача дэмакратычнай супольнасьці Беларусі. Пра гэта заявілі сёньня ўдзельнікі паседжаньня прэзыдыюму Палітрады АДС. Яны вырашылі правесьці сэрыю публічных дыскусіяў зь удзелам палітыкаў, экспэртаў і журналістаў.
Сябры прэзыдыюму Палітрады АДС станоўча ацанілі працу па вылучэньню адзінага кандыдата ў прэзыдэнты краіны. Але, як заявіў намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, «пытаньне аб адзіным кандыдаце патрэбна было вырашыць яшчэ год таму».