Галіна Руднік: “Немцы ўвайшлі ў Менск у канцы чэрвеня...”

“Птушкі пералётныя”. Бабруйск, Менск, Бэрлін, Нью-Ёрк, Мюнхен. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода ў эфіры ад аўторка да суботы.

У сёньняшняй перадачы:

Зіма 1941-42 году была жахлівая. Печы ня было чым паліць, вада ў хаце замярзала, спалі ў цёплай вопратцы і ў рукавіцах. Удзень дзяжурылі пад вокнамі нямецкай кухні і зьбіралі бульбяныя лупіны. Калі яны былі таўсьцейшымі, то абразалі і варылі.

Памерці з голаду ўсім нам на дала адчыненая ў пачатку 1942-га году Самапомач. Раз на дзень нам пачалі выдаваць тры порцыі жыдзенькай гарачай зупы і грамаў100-150 на дзень на асобу чорнага хлеба. Ісьці па гэтыя "смакалыкі" трэба было далёка, але гэта быў наш ратунак.

У Самапомачы мы зь дзедам першы раз пазнаёміліся зь Янінай Аляксандраўнай Каханоўскай, зь Янечкай, як яе ўсе называлі, з бабай Яняй, як яе шмат гадоў пазьней называлі мае дзеці. Гэта была бабця нашага Данчыка...



Галіна Руднік. Чым закончыліся анэкдоты на кухні Шчагловых
Галіна Руднік: Тайна маёй лялькі
Галіна Руднік: Мамін лягер згадваў і Салжаніцын
Галіна Руднік: У сям’і камуніста нам сказалі, каб болей не прыходзілі
Галіна Руднік: “Колькі ворагаў народу аказалася на адной Пушкінскай вуліцы...”
Галіна Руднік: “У трыццаць сёмым мне было 7 гадоў...”
«Птушкі пералётныя». Прэм'ера да дня народзінаў Свабоды