Днямі Міністэрсва сувязі складзе пералік інфармацыйных рэсурсаў і сыстэмаў, якія падпадуць пад рэгістрацыю.
"У бліжэйшы час будзе агучана афіцыйная пазыцыя дзяржорганаў з нагоды рэгістрацыі паштовых скрынь у прынцыпе", - паведаміў галоўны спэцыяліст ўпраўленьня электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі Павал Петрулевіч.
Петрулевіч даў зразумець, што можа быць прынятае рашэньне, у адпаведнасьці з якім рэгістрацыя паштовых скрынак не спатрэбіцца. Чыноўнік пры гэтым адзначыў, што гэтая пазыцыя ня зьменіцца да 1 ліпеня, калі ўказ уступіць у сілу.
Ад 1 ліпеня пачне дзейнічаць Ўказ № 60 "Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт". Паводле дакумэнта, пастаўшчыкі інтэрнэт-паслугаў, уключна з хостынгавымі кампаніямі інтэрнэт-правайдэрамі, абавязаныя зарэгістраваць усе сайты, разьмешчаныя ў Беларусі, у Дзяржаўным рэестры. Таксама павінны будуць рэгістравацца ўсе паштовыя скрыні, у тым ліку бясплатныя, якія прадстаўляе пастаўшчык інтэрнэт-паслугаў кліентам.