Цыгану пагражае 9 гадоў турмы

Былому кіраўніку Кастрычніцкага раёну Менску Міхалу Цыгану дзяржабвінаваўца папрасіў прызначыць 9 гадоў пазбаўленьня волі.
Былога чыноўніка Цыгана вінавацяць "у неаднаразовым атрыманьні хабару ў выглядзе грошай, матэрыяльных каштоўнасьцяў і прадастаўленьні паслуг маёмаснага характару, а таксама ў зьдзяйсьненьні шэрагу іншых злачынстваў", паведаміў намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Віктар Конан.

15 студзеня 2010 году крымінальная справа супраць Міхаіла Цыгана была перададзеная ў Менскі абласны суд.

6 жніўня 2009-га Цыгана затрымалі за тое, што ён узяў хабар.

Адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Менску Міхаіл Цыган ачольваў цягам чатырох гадоў. Згоду на яго прызначэньне Аляксандар Лукашэнка даў 17 жніўня 2005 году.