Вестка пра сьмерць Андрэя Вазьнясенскага глыбока раніла сэрцы тых беларусаў, для каго выбітны расейскі паэт ня быў чужым.
Андрэй Вазьнясенскі любіў Беларусь. Часта прыяжджаў сюды на творчыя сустрэчы са сваімі чытачамі. Але яго хвалявала ня толькі ўласная папулярнасьць у Беларусі. Ён належаў да тых расейскіх інтэлектуалаў, якія ўздымалі свой голас у абарону нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасьцяў у нашай краіне. Гаворыць паэт і грамадзкі дзеяч Генадзь Бураўкін:
«Ён быў адным з тых, хто ў апошняе дзесяцігодзьдзе таго веку падпісваў усе лісты інтэлігентаў расейскіх у абарону дэмакратыі ў Беларусі. Так што Андрэй быў вельмі блізкі нам чалавек».
Гэта выяўлялася ў захапленьні паэта пявучай беларускай мовай, творчасьцю многіх пісьменьнікаў, прыродай і спадчынай Беларусі. Спадар Бураўкін працягвае:
«Я памятаю, як ён хораша гаварыў пра Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанку. Яму дарагое было тое, што дарагое і нам. Я маю на ўвазе і тое, як ён пра таго ж Шагала ня толькі пісаў вершы, а як ён дабіваўся, каб прызнаная была творчасьць нашага славутага земляка. А зь якім захапленьнем ён гаварыў пра Сьвіцязь, у якую ён быў закаханы, пра нашы бары, лясы… А ягоны верш, прысьвечаны славутаму старшыні калгасу „Савецкая Беларусь“ на Берасьцейшчыне Ўладзімеру Бядулю… У тым, што наша зямля засталася ў памяці многіх, а можа, той-сёй і адкрыў для сябе нашу Беларусь, нейкая доля Андрэевай заслугі ёсьць. Я ў гэтым не сумняваюся».
Вазьнясенскі сябраваў з Васілём Быкавым, высока цаніў яго творчасьць. Блізкія творчыя і чалавечыя стасункі зьвязвалі яго з Рыгорам Барадуліным. У перакладах народнага паэта Беларусі выйшла кніга Вазьнясенскага «Небам адзіным». Прыгадвае Рыгор Барадулін:
«Ён напісаў цэлую нізку вершаў пра Беларусь. Некаторыя вось толькі назаву: «Белавеская баляда», «Мэлёдыя Кірылы і Мятода», «Пушча», «Буслы», «Возера Сьвіцязь», «Бабровы плач», «Ода дубу», «Васількі Шагала». Андрэй Вазьнясенскі часта прыяжджаў да Віктара Жака, выкладчыка Політэхнічнай акадэміі. Яны дужа сябравалі, і яму прысьвечаны верш «Буслы». Я прачытаю яго ў сваім перакладзе.

Гняздо — каронай над бярозаю.
Над хутарам счарнелым стылі
з бусьліхай бусел, нібы ў роздуме,
бяздумна-сумна й артыстычна.
Гняздо над заглушшу прышпілена,
як указаньне Бэтлеему,
дзьве шыі слодыччу зьнясілены,
так дзьве зьмяі над чашай зьвілены
у мэдыцынскую эмблему.
Забіла забыцьцё ўладарна
гняздоўе ўнізе гаспадарскае.
Зруб згніў.
Бяз працы бусел госьціць.
Як адарыць мілосьцю здарыцца,
дык трэба адарыць — кагосьці.
Яшчэ ўсё Беларусь замроена:
не адрадзіла сем’і згіблыя.
Бязь іх і птушкі абяззброены.
А раптам і яны бяз цыбліка?
…Аднойчы неяк спадарожніца
з дарогі ў дождж глухі саб’ецца,
ад ласкі неба, асьцярожнае,
пад сэрцам дзіва ў ёй заб’ецца.
Сваё абмацваючы цела —
нібы запалкі ўсё шукае —
сьвітальна скажа: «Заляцела.
Вам прынясу, буслы, сынка я».
Над хутарам счарнелым стылі
з бусьліхай бусел, нібы ў роздуме,
бяздумна-сумна й артыстычна.
Гняздо над заглушшу прышпілена,
як указаньне Бэтлеему,
дзьве шыі слодыччу зьнясілены,
так дзьве зьмяі над чашай зьвілены
у мэдыцынскую эмблему.
Забіла забыцьцё ўладарна
гняздоўе ўнізе гаспадарскае.
Зруб згніў.
Бяз працы бусел госьціць.
Як адарыць мілосьцю здарыцца,
дык трэба адарыць — кагосьці.
Яшчэ ўсё Беларусь замроена:
не адрадзіла сем’і згіблыя.
Бязь іх і птушкі абяззброены.
А раптам і яны бяз цыбліка?
…Аднойчы неяк спадарожніца
з дарогі ў дождж глухі саб’ецца,
ад ласкі неба, асьцярожнае,
пад сэрцам дзіва ў ёй заб’ецца.
Сваё абмацваючы цела —
нібы запалкі ўсё шукае —
сьвітальна скажа: «Заляцела.
Вам прынясу, буслы, сынка я».