У Горках затрымалі актывістаў за паветраныя шарыкі

У Горках затрыманыя мясцовыя актывісты Эдуард Брокараў і Галіна Будная. Цяпер яны знаходзяцца каля раённага аддзелу міліцыі. Праз тэлефон Эдуард Брокараў паведаміў, што іх затрымалі, калі яны раздавалі паветраныя шарыкі з надпісам "Гавары праўду".

"Мы іх раздавалі на гарадзкой урачыстасьці, прысьвечанай Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Да нас падскочылі пяцёра супрацоўнікаў міліцыі і запатрабавалі, каб мы пайшлі за імі. Пакуль нам ня кажуць, у чым нас абвінавачваюць. З намі раздавалі шарыкі й двое непаўналетніх. Зь імі будуць разьбірацца супрацоўнікі інспэкцыі па справах непаўналетніх", паведаміў Эдуард Брокараў.