Русальле

На Любаншчыне ў вёсках Камуна і Малыя Гарадзяцічы адзначылі Русальле.

Русальле - гэта паганскае сьвята, зьвязанае з культам русалак. Яно завяршае сабою вясновы пэрыяд, які прыпадаў на час маладога вяснова-летняга буяньня расьліннасьці. Паводле павер’яў, у гэты час русалкі маглі выходзіць з вады і наведваць вёскі, гуляць па палях. Зь іх зьяўленьнем зьвязвалі ўраджай зерня. З іграньнем русалак па палях людзі зьвязвалі лёс будучага ўраджаю збожжа: лічылі, што яны, гуляючы, апыляюць жыта, спрыяюць росту каласоў. У канцы русальнага тыдня ладзілі спэцыяльны абрад "Провады русалкі", калі яе ўрачыста праводзілі за межы вёскі: у жыта, да броду або ў лес.