"Перакур" у крамах

Сёньня з 14.00 да 15.00 у шмат якіх крамах Гомелю не прадавалі цыгарэты. Рэкамэндацыі крамам устрымацца ў гэты час ад продажу тытунёвых вырабаў выдала ўправа гандлю й паслуг Гомельскага гарвыканкаму.
Акцыя прымеркаваная да Сусьветнага дня без тытуню — такі дзень зацьверджаны ў 1987 годзе Ўсясьветнай арганізацыяй аховы здароўя. Акурат з панядзелка мэдыкі й заклікаюць пачаць новае жыцьцё.

Адмова ад шкоднай звычкі значна зьмяншае рызыку захворваньняў сардэчна-сасудзістай сыстэмы, органаў дыханьня, зьніжае рызыку абвастрэньня хранічных захворваньняў.