З 24 выпадкаў у 2007 годзе да 42 у 2009-ым павысілася колькасьць дзіцячых самагубстваў у Беларусі. У 2010 годзе тэндэнцыя да росту дзіцячых суіцыдаў захоўваецца.
Найбольшая колькасьць самагубстваў адбылася ў сельскай мясцовасьці, часьцей з жыцьця добраахвотна сыходзяць падлеткі 15-17 гадоў. Па ўзроўню дзіцячых суіцыдаў на душу насельніцтва Беларусь зраўнялася з ЗША, але адстае ў 2 разы ад Расеі.
Паводле БелаПАН, гэтыя зьвесткі распаўсюдзіла галоўны пэдыятар Міністэрства аховы здароўя Алена Нявера падчас прэсавай канфэрэнцыі 26 траўня.