У Польшчы далей ідзе дождж. Паводка — ня меншая за паводку 1997 году, якую ў Польшчы, Чэхіі і Нямеччыне тады назвалі "паводкай тысячагодзьдзя" — прымусіла тысячы польскіх сем’яў пакінуць сваё затопленае жытло. На поўдні краіны людзі ўжо чакаюць, пакуль сыдзе вада, каб вярнуцца да сваіх зруйнаваных дамовак; на поўначы краіны людзі ўсё яшчэ чакаюць прыходу найвышэйшай хвалі, мацуючы ахоўныя валы ўздоўж берагоў рэк і спадзеючыся, што іхнія дамоўкі вада абміне.
Прэзыдэнцкая кампанія праходзіць якраз пад знакам агульнанацыянальнага змаганьня са стыхійным бедзтвам.
Паводле афіцыйных паведамленьняў, ад паводкі ў Польшчы загінулi 15 чалавек.
Учора ўрад прэм’ер-міністра Дональда Туска паабяцаў пацярпелым каля 600 мільёнаў даляраў на адбудову зруйнаваных вадою дамоў. Пакуль што ніхто ня ў змозе ацаніць страты, якія прынесла гэтая паводка сельскай гаспадарцы і эканоміцы краіны наогул.
У 1997 годзе сацыял-дэмакраты (посткамуністы), якія кіравалі краінай падчас той летняй паводкі, прайгралі восеньскія парлямэнцкія выбары. Людзі, расчараваныя тым, як левыя спраўляліся з дапамогай пацярпелым ад паводкі, прагаласавалі ў большасьці за кааліцыю, згуртаваную вакол Салідарнасьці. Прэм’ер-міністрам тады стаў Ежы Бузэк, сёньняшні старшыня Эўрапарлямэнту
Ці сытуацыя сёлета паўторыцца і для Грамадзянскай плятформы Дональда Туска? Праўда, парлямэнцкія выбары ў Польшчы чакаюцца толькі ў другой палове наступнага году, а да таго часу шмат што можа адбыцца як на карысьць, так і на шкоду цяперашняга ўраду. Але ўжо 20 чэрвеня адбудзецца першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх Грамадзянскую плятформу прадстаўляе Браніслаў Камароўскі. Галасаваньне за Камароўскага можа стаць першым сыгналам, як людзі ацэньваюць урад Грамадзянскай плятформы.
Калі меркаваць па апытаньнях адносна папулярнасьці прэзыдэнцкіх кандыдатаў, дык палякі ацэньваюць эфэктыўнасьць ураду ў змаганьні з наступствамі паводкі няблага. Паводле рэгулярнага апытаньня на тэлеканале TVN24, якое мы цытавалі на мінулым тыдні, Браніслаў Камароўскі працягвае апярэджваць Яраслава Качынскага, лідэра Права і справядлівасьці, з выразным адрывам. За Камароўскага хочуць галасаваць 46 адсоткаў выбаршчыкаў (тыдзень таму — 49 адсоткаў), за Качынскага — 29 адсоткаў (столькі, колькі і тыдзень таму). У другім туры Камароўскі набірае 57 адсоткаў галасоў супраць 34 адсоткаў Качынскага.
Безумоўна, паводка адсунула прэзыдэнцкую кампанію на другі плян у грамадзка-палітычным жыцьці краіны. Але варта таксама сказаць, што ніхто з прэзыдэнцкіх кандыдатаў не спрабуе выкарыстаць гэтую бяду як аргумэнт у кампаніі супраць сваіх супернікаў, у першую чаргу, супраць Браніслава Камароўскага, які цяпер выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы. Яраслаў Качынскі — які афіцыйна пачаў сваю кампанію ў мінулую суботу, 22 траўня, мітынгам у Варшаве — у першую чаргу заклікаў усіх сваіх прыхільнікаў дапамагаць ураду змагацца са стыхіяй. Заклік годны палітыка вялікага фармату. Нават калі Качынскі і ня выйграе гэтых выбараў, ён безумоўна запомніцца палякам як палітык, якога трагічная сьмерць брата ў авіякатастрофе прымусіла памяняць калі ня свой характар, дык прынамсі мову сваіх публічных выступаў.
Недзе на трэці плян у публічным жыцьці краіны сышло сьледзтва ў справе авіякатастрофы пад Смаленскам. Польскія СМІ паведамілі, што за некалькі хвілін да катастрофы ўрадавага самалёта Ту-154 у кабіну пілётаў прыйшоў генэрал Анджэй Бласік, камандуючы паветранымі сіламі Польшчы, які ляцеў разам з прэзыдэнцкай дэлегацыяй у Катынь. Пра што генэрал Бласік гаварыў з пілётамі і ці націскаў на іх, каб яны прызямляліся ў Смаленску нягледзячы на густую імглу — польскія СМІ пакуль не паведамляюць.