“Птушкі пералётныя”. Бабруйск, Менск, Бэрлін, Ню-Ёрк, Мюнхен. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода ў эфіры ад аўторка да суботы.
У сёньняшняй перадачы:
У трыццаць сёмым мне было 7 гадоў. Пасьля таго, як пасадзілі маму, я фактычна засталася сіратой. Так мы былі пакараныя двойчы: мой тата-вайсковец нас перад гэтым даўно кінуў. Мяне чакаў сірочы дом, калі б не цёця, добры анёл усяго майго далейшага лёсу. Я вельмі цешылася, што цётачка, Барбара Вержбаловіч, будзе няньчыць і маіх дзяцей, аднак было наканавана інакш...