Былога старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзіміра Саўчанку, які дзевяць год кіраваў вобласьцю, Лукашэнка абвінаваціў у тым, што той «страціў пачуцьцё адказнасьці за даручаны ўчастак працы». А як вы лічыце — чаму звольнілі Саўчанку?
Спадар: «За так не здымаюць. А за што? Хто ведае». (Сьмяецца.)
Іншы спадар: «Карупцыя, адзінае…»
Пэнсіянэр: «Я не магу сказаць дакладна. Начальства ёсьць начальства, хай кіруюць, пакуль кіруюць… Але, я думаю, іншыя нейкія, магчыма, былі важкія прычыны (чымсьці назваў Лукашэнка), што яго вызвалілі з такой важнай пасады. Ну, дай бог, каб новы добра працаваў».
Спадар: «Не магу сказаць, ведаю толькі, што Саўчанка пліткай заляпіў усё, што можна было, тратуарнай. Можа, за гэта?»
Пэнсіянэр: «Вы ведаеце, тут неадназначнае меркаваньне засталося. Ён карыстаўся павагай, напэўна, у прэзыдэнта, з аднаго боку. А з другога, усё-ткі, відавочна, ёсьць падставы меркаваць, што ён крышачку ў чымсьці зарваўся — у сваёй дзейнасьці або ў асабістых пытаньнях нейкіх, эканамічных. Вось маё меркаваньне».
Спадар: «Хто яго ведае, я гэтым пытаньнем не задаваўся».
Малады спадар: «Нават ня ведаю. Для гораду ён шмат рабіў, а ў палітыку я ня лезу. Можа, камусьці перашкодзіў…»
Сталы спадар: «Вось, дзякуй богу, ня ведаю і не хацелася б ведаць. А навошта мне гэта? Я займаюся сваёй справай».
Пэнсіянэр: «А можа, ён ухіліўся ад сваіх абавязкаў, спасылаючыся на сваю хваравітасьць. І ўсё пайшло на спад. А можа, яго
Калі я вам скажу, што яго зьнялі за нешта, потым мяне могуць узяць за адно месца, правільна?
Спадар: «Нейкія махінацыі?»
Малады спадар: «Значыцца, было за што. Паняцьця ня маю, але проста так жа нікога не здымаюць, мне здаецца».
Рабочы: «Яго ж не зьнялі, яго паводле стану здароўя. Я ўчора слухаў Лукашэнку, Лукашэнка сказаў — паводле стану здароўя. Мы ж рабацягі. Калі я вам скажу, што яго зьнялі за нешта, потым мяне могуць узяць за адно месца, правільна? Мне Саўчанка нічога дрэннага не зрабіў і Шапіра яшчэ таксама».
Спадар: «Прэзыдэнт жа сказаў у аблвыканкаме — за што яго зьнялі. Напэўна, астатняе не паложана знаць людзям».