Пасольства Вялікабрытаніі, якое прадстаўляе ў Беларусі Іспанію, што старшынствуе ў Эўразьвязе, вечарам 21 траўня выступіла з заявай «з нагоды дзеяньняў супраць грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду!“ у Беларусі». У заяве выказана глыбокая заклапочанасьць «праведзенымі міліцыяй 18 траўня вобыскамі ў 20 памяшканьнях, што маюць дачыненьне да грамадзянскага руху „Гавары праўду!“, які праводзіць у Беларусі кампаніі па грамадзкіх пытаньнях».
«Мы заклікаем улады забясьпечыць свабоду слова, свабоду доступу да інфармацыі і свабоду сходаў, прадугледжаныя артыкуламі 33, 34 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў заяве.
Эўразьвяз «прытрымліваецца цьвёрдага перакананьня, што дэмакратычнае разьвіцьцё магчыма толькі ў тых выпадках, калі існуе свабода выказваньня розных меркаваньняў, а крыніцы незалежнай інфармацыі даступныя ўсяму насельніцтву ў цэлым».
«Гэтыя пытаньні набываюць асаблівую важнасьць у сьвятле надыходзячых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія павінны быць праведзены не пазьней за люты 2011 году», — падкрэсьліваецца ў дакумэнце.