Каардынатар «Эўрапейскай кааліцыі» Мікола Статкевіч выказаў сваё меркаваньне наконт прычыны масавых ператрусаў і затрыманьняў актывістаў кампаніі «Гавары праўду».
«З пункту гледжаньня ўлады ў кіраўнікоў кампаніі было два галоўныя грахі. Першы — амбіцыі на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, другі — яны паказалі, што ў іх ёсьць рэсурсы.
У нашай краіне вельмі небясьпечна занадта рана паказаць рэсурсы. Гэта тое ж самае, што рабаўніку ў цёмным куце паказаць вялікую суму грошай.
Гэта тое ж самае, што рабаўніку ў цёмным куце паказаць вялікую суму грошай.
Мэта акцыі — разгром кампаніі: перакрыцьцё каналаў фінансаваньня і той структуры, якая ўжо стварылася пад гэтую кампанію, якая можа быць выпрацаваная як плятформа для нейкага кандыдата. Гэта ж не абавязкова сп.Някляеў. Гэта можа быць невядомы чалавек зь нетраў самой улады».