Беларускай Свабодзе – 56 гадоў

Першы будынак “Радыё Вызваленьне” (пазьней “Радыё Свабода”) у Мюнхене (1953-1967)

20 траўня 1954 году ў эфір выйшла першая праграма Беларускай службы “Радыё Вызваленьне” (так да 1959 году называлася “Радыё Свабода”). Віншуем усіх слухачоў, гледачоў і чытачоў – заставайцеся з намі!

Архіўны запіс першай праграмы “Радыё Вызваленьне“, якая прагучала ў эфіры 20 траўня 1954 году:


* З нагоды нашага дня народзінаў сёньня на нашых хвалях пачынае чытаць свае ўспаміны вэтэран нашага радыё Галіна Руднік (Ганчарэнка). Гэтыя ўспаміны – гэта таксама гісторыя Радыё Свабода з вуснаў жывога сьведкі, ад пачаткаў да апошніх дзён знаходжаньня радыё ў Ангельскім парку ў Мюнхене.

Галіна Ганчарэнка прыйшла ў мюнхенскую штаб-кватэру новазаснаванага Радыё Вызваленьне ў 1954 годзе, адразу пасьля атрыманьня дыплёма спэцыяліста ў раманскіх мовах гарадзкога ўнівэрсытэту Нью Ёрку. Яна працавала там 41 год, пачаўшы як машыністка ў Беларускай службе і дайшоўшы ў сваім кар'ерным росьце да пасады галоўнага прадзюсэра Расейскай службы зь дзясяткамі падначаленых.

* Пра гісторыю Беларускай Свабоды вы можаце даведацца падрабязьней з сэрыі перадачаў “На хвалях Свабоды”, якія рыхтаваліся да нашага 50-годзьдзя і 55-годзьдзя і ў якіх год за годам вялася хроніка падзеяў на радыё, у Беларусі і сьвеце. У перадачах - галасы колішніх і цяперашніх супрацоўнікаў радыё, старых і новых слухачоў, унікальныя аўдыёматэрыялы з архіваў нашага радыё і дзяржаўнага радыё Беларусі.

* Сьвяткаваньне 55-гадовага юбілею ў Менску.