Амэрыканскі і фінскі ПЭН-цэнтры ЗША і Фінляндыі выступілі з заявай супраць утрыманьня пад вартай беларускага паэта, лідэра грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” і колішняга кіраўніка ПЭН-цэнтру Беларусі Ўладзімера Някляева.
У заявах паведамляецца, што 18 траўня Ўладзімер Някляеў і некалькі іншых беларускіх актывістаў былі затрыманыя ўладамі як падазраваныя па крымінальнай справе паводле артыкулу “аб распаўсюдзе наўмысна ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах”
"Мы ў шоку ад гэтай нахабнай спробы ўмяшаньня ў дзейнасьць арганізацый грамадзянскай супольнасьці, а таксама глыбока занепакоеныя лёсам Уладзімера Некляева ды іншых калегаў, якія сталі мішэньню ў гэтым рэйдзе. Някляеў і ягоныя паплечнікі павінны быць неадкладна вызваленыя, канфіскаваныя ў іх матэрыялы вернутыя, а самі арыштаваныя павінны мець магчымасьць свабодна працягваць займацца сваёй дзейнасьцю ў адпаведнасьці зь міжнародным правам", заявіў амэрыканскі пісьменьнік, кіраўнік міжнародных праграмаў ПЭН-цэнтру ў ЗША Лары Сімс.
Сваю падтрымку беларускаму паэту выказаў і ПЭН-цэнтар Фінляндыі – у гэтую краіну на пачатку 2000-х быў вымушаны з’ехаць Уладзімер Някляеў. Юка Малінэн, вядомы фінскі паэт і перакладчык выказаў пратэст супраць дзеяньняў беларускага рэжыму, які імкнецца ўсяляк абмежаваць свабоду творчасьці, думак і меркаваньняў.
Мы ў шоку ад гэтай нахабнай спробы ўмяшаньня ў дзейнасьць арганізацый грамадзянскай супольнасьці ...