Міжведамасная рабочая група распрацоўвае законапраект "Аб суайчыньніках, якія жывуць за мяжой". Пра гэта паведаміла намесьніца старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Марыя Бірукова.
Паводле БелаПАН, Бірукова сказала, што канцэпцыя законапраекту была распрацавана ў 2006 годзе і ўхвалена Аляксандрам Лукашэнкам, аднак затым праца над законапраектам была адкладзена. Цяпер гэтая дзейнасьць адноўлена, працуе міжведамасная група, у якую ўваходзяць і парлямэнтарыі.
Бірукова паведаміла, што існуюць два праекты дакумэнту — распрацаваныя МЗС Беларусі і грамадзкім аб'яднаньнем "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына".
Паводле меркаваньня дэпутаткі, за аснову неабходна ўзяць праект МЗС. Бірукова лічыць, што некаторыя палажэньні праекту "ЗБС "Бацькаўшчына" "некарэктныя". У прыватнасьці гэта тычыцца палажэньня аб тым, што дыскрымінацыя беларускіх грамадзян у якой-небудзь краіне можа выклікаць перагляд дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў адносінах да гэтай краіны.
Разам з тым Бірукова паведаміла, што асобныя палажэньні праекту "ЗБС "Бацькаўшчына" будуць улічаны.