Кіраўнікі МЗС краінаў Усходняга партнэрства сустрэнуцца ў Польшчы

24 траўня ў горадзе Сопаце (Польшча) адбудзецца нефармальная сустрэча міністраў замежных краінаў палітыкі Эўразьвязу "Усходняе партнэрства", паведамляе БелаПАН.
Як паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных, разам з міністрамі дзяржаваў Эўразьвязу і дзяржаваў-партнэраў праграмы ў сустрэчы мяркуе узяць удзел і міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Паводле словаў спадара Савіных, міністры абмяркуюць пэрспэктывы сумеснай працы ў межах праграмы "Усходняе партнэрства".