Затрыманыя 15 траўня ў Менску сямёра ўдзельнікаў гей-параду асуджаныя Першамайскім судом да выплаты штрафу ў памеры 0,5 базавай велічыні за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Два папярэднія дні яны правялі ў спэцпрыёмніку на вуліцы Акрэсьціна.
Пры гэтым, як кажуць сьведкі, адзін з затрыманых у суботу удзельнікаў шэсьця папросту сышоў з Першамайскага аддзяленьня міліцыі, не дачакаўшыся выраку. Яго судовае пакараньне абмінула.
Падчас разгону было затрымана восем чалавек, у тым ліку два жыхары Санкт-Пецярбургу. Менскі гарвыканкам забараніў гей-прайд, удзельнікі якога плянавалі сабрацца ля будынку Белдзяржфілярмоніі і прайсьці па праспэкце Незалежнасьці да прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук.
14 траўня "Міжнародная амністыя" выказала шкадаваньне ў сувязі забаронай Менгарвыканкамам шэсьця і заклікала беларускія ўлады паважаць правы сэксуальных меншасьцяў.