Уваход у гатэль «Краўн Плаза», дзе заплянаванае афіцыйнае адкрыцьцё Славянскага гей-прайду, блякуюць маладыя людзі ў чорным з закрытымі маскамі таварамі.
Адзін з арганізатараў гей-параду Сяргей Андросенка: «Зараз ля гатэлю прыкладна 30-50 контраманіфэстантаў. Яны скандуюць „Не — гей-параду!“ Зразумела, усё гэта вельмі непрыемна. Аднак сытуацыя расплюшчыць вочы беларусам і прадэманструе сапраўдны ўзровень талерантнасьці, пра якую пастаянна кажа беларускае кіраўніцтва. У краіне, якая перамагла нацызм і якая страціла ў барацьбе з нацызмам падчас Другой усясьветнай вайны кожнага чацьвёртага, зараз назіраюцца сапраўдныя праявы агрэсіўнасьці, гамафобіі, усялякая адсутнасьць талерантнасьці да мерапрыемства ў падтрымку правоў чалавека».
Адміністрацыя гатэлю спрабуе вырашыць канфлікт.
На адкрыцьцё імпрэзы прыбылі прадстаўнікі замежнага дыпляматычнага корпусу.