Супрацоўнікі наваградзкай міліцыі робяць ператрус на кватэры пастара пратэстанцкай суполкі «Новае пакаленьне» Ўладзімера Качагура.
Ён пасьпеў паведаміць, што міліцыянты свае дзеяньні патлумачылі тым, што яны шукаюць зялёную фарбу ў якасьці рэчавых доказаў. Яны сказалі Ўладзімеру, што невядомыя аблілі зялёнай фарбай аўтамабіль.
Пры гэтым яны так і не патлумачылі, чаму фарбу шукаюць на кватэры пастара.
Уладзімер Качагур зьяўляецца сябрам аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Ён лічыць, што насамрэч дзеяньні міліцыянтаў зьвязаныя менавіта з гэтым.
Каля кватэры яшчэ аднаго сябра БХД Юрыя Казака, якога раней пакаралі штрафам за аблітага фарбай Леніна, стаяць міліцыянты. Маці Юрыя не пусьціла іх у кватэры. Яны празь дзьверы заявілі ёй, што ім трэба зрабіць ператрус у кватэры, дзе акрамя яе жыве Юрась са сваёй жонкай і маленькай дачкой.